Аддзел турызму ўпраўдення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама
Начальнік аддзела –
г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11
Тэл. 61144
Адрас электроннай пошты info@novogrsport.by
Наваградчына-асаблівы край... Гісторыя тут цесна пераплятаецца з сучаснасцю. Пад скляпеннямі старажытнага замка нібы лунае асаблівы дух, з вяршыні гары пасылаючы сваё дабраславенне цудоўнай зямлі.
З Навагрудчынай звязаныя імёны многіх знакамітых людзей: канцлера ВКЛ Іаахіма Храптовіча, паэтаў Адама Міцкевіча і Яна Чачота, мастака Язэпа Драздовіча, сусветна вядомага навукоўца Барыса Кіта.
На працягу стагоддзяў Навагрудак быў важным дзяржаўна-палітычным, рэлігійна-культурным цэнтрам. Сведкамі слаўнай гісторыі Навагрудскага краю з'яўляюцца шматлікія помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры.
Працягам мужнасці і доблесці абаронцаў Навагрудскага замка, які стагоддзямі з'яўляўся няспыннай цвярдыняй на шляху іншаземных заваёўнікаў, стаў подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны і землякоў, якія выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Пакланіцца святыням Навагрудскага краю, генію вялікіх землякоў прыязджаюць госці з блізкага і далёкага замежжа.
У цяперашні час Навагрудчына –турыстычны цэнтр, якіт развіваецца, месца прыцягнення міжнародных турыстычных патокаў.
Асноўнымі напрамкамі развіцця турызму ў Навагрудскім раёне з'яўляецца пазнавальны турызм, рэлігійны турызм, аграэкатурызм і спартыўны турызм.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ТУТ.