Галоўная / Беларуская версія / Сельсаветы / Валеўскі сельскі выканаўчы камітэт

Валеўскі сельскі выканаўчы камітэт

Паштовы адрас: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, 231403, аг. Валеўка, вул. Школьная, 17.
Адрас электроннай пошты: valevkasik@novogrudok.gov.by

Старшыня - Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, тэл. 8 (01597) 61301.
Кіраўнік спраў выканкама - Федасюк Людміла Аляксандраўна, тэл. 8 (01597) 61303.
Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта: серада з 8.00 да 13.00 і з 16.00 да 17.00.
Кожную суботу месяца з 9.00 да 12.00 старшынёй сельвыканкама праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» па мабільным тэлефоне 8 (029) 2555670.

Цэнтр сельсавета - аг.Валеўка.
Колькасць населеных пунктаў – 27.
Насельніцтва - на 01.01.2022 года - 1312 чалавек.
Арганізацыі:
сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі з колькасцю працуючых 195 чалавек; аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра» з колькасцю працуючых29 чалавек (на тэрыторыі сельсавета).
Гандаль:
крамы: аг.Валеўка - 2, Ятра, астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінамі.
Паслугі:
аддзяленне філіяла АСБ «Беларусбанк» у аг.Валеўка;
комплексна-прыёмныя пункты: аг.Валеўка, в.Ятра;
аддзяленні паштовай сувязі: аг.Валеўка, в.Ятра.
Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа";
Установы аховы здароўя:
Санаторый «Свіцязь» - філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;
дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна;
Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
Аптэчны пункт у аг.Валеўка;
Фельчарска-акушэрскія пункты: в.Багудзенка, в.Заполле.
Культура:

сельскія Дамы культуры: аг.Валеўка
сельскія клубы: в.Ятра
сельскія бібліятэкі: аг.Валеўка
Воінскія пахаванні:абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава;
стэла Камышаву - камандзіру партызанскага атрада ў в.Ятра;
Брацкая магіла каля школы ў аг.Валеўка
Культавыя будынкі:
функцыянуюць праваслаўныя цэрквы ў аг.Валеўка і в.Ятра. 

Характарыстыка адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі:
Валеўскі сельсавет размешчаны ў паўднёвай частцы Навагрудскага раёна ў 17-ці км ад г. Навагрудка.
Цэнтр сельсавета - аграгарадок Валеўка.
З 15 кастрычніка 2008 года да Валеўскага сельсавета была далучана тэрыторыя Ятраўскага сельсавета. Агульная плошча тэрыторыі склала 149,8 кв.км.
Сельсавет мяжуе з Кашалеўскім сельсаветам Навагрудскага раёна, Райцаўскім сельсаветам Карэліцкага раёна, Круцілавіцкім сельсаветам Дзятлаўскага раёна і Гарадзішчанскім сельсаветам Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.