Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.08.2021

Дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" працягваецца

 Зусім хутка пачнецца новы навучальны год. Безумоўна, 1 верасня з асаблівым трапятаннем чакаюць будучыя першаклашкі. Кожны марыць пайсці па веды з новым заплечнікам, напоўненым школьнымі прыладамі. Мэта акцыі - дапамагчы сабраць у школу дзяцей з шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Традыцыйна старшыні раённых арганізацый ГА «Белая Русь» - Эльвіра Аляксееўна Сарока, «Беларускі саюз жанчын» - Святлана Мікалаеўна Каралько і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» - Вольга Паўлаўна Шнігір прынялі ўдзел у акцыі і ўручылі сертыфікаты на набыццё канцылярскіх прыладаў сям'і Капыток. Бацькі-выхавальнікі Таццяна і Павел Капыток выхоўваюць дзесяць дзяцей, а таксама сям'і Шэдзь. У апякунскай сям'і выхоўваюцца 4 прыёмных дзіцяці.