Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.03.2020

Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі пройдуць у Беларусі 13 сакавіка ў гонар Дня Канстытуцыі

У Беларусі напярэдадні Дня Канстытуцыі пройдуць акцыі па аказанні бясплатнай прававой дапамогі грамадзянам, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко. На базе галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама 13 сакавіка прыёмы правядуць спецыялісты ўпраўленняў, адвакаты, натарыусы, судовыя выканаўцы, работнікі органаў ЗАГС. У Брэсце бясплатныя кансультацыі можна будзе атрымаць з 14.00 да 16.00 па адрасе вул.Міцкевіча, 3. У Віцебску акцыя пройдзе з 10.00 да 12.00 па адрасе вул.Праўды, 18, а ў Гомелі - з 10.00 да 13.00 па вул.Фрунзэ, 6. У Гродне і Гродзенскай вобласці супрацоўнікі органаў прымусовага выканання, спецыялісты аддзелаў ЗАГС, адвакаты і натарыусы акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу па месцы знаходжання адпаведных службаў, у тым ліку па адрасе вул.Ажэшкі, 3. У Мінскай вобласці з 11.00 да 13.00 кансультацыі па прававых пытаннях будуць арганізаваны ў фармаце прамых тэлефонных ліній. У Магілёве акцыя пройдзе з 10.00 да 12.00 па двух адрасах: вул.Першамайская, 71 (па пытаннях дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі) і вул.Першамайская, 77 (па пытаннях дзейнасці органаў прымусовага выканання). У сталіцы пракансультуюць з 10.00 да 13.00 ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама (пр.Пушкіна, 42). Акрамя таго, 13 сакавіка будуць бясплатна кансультаваць ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро, а таксама адвакацкіх утварэннях краіны. Навіны Беларусі (БЕЛТА)