Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Мицкевич

К 220-летию Адама Мицкевича

24 декабря 2018 года отмечается 220-летие со дня рождения поэта эпохи Романтизма Адама Мицкевича, детские и юношеские годы которого прошли на Новогрудчине. 

В течение года здесь проходят мероприятия, посвященные памяти поэта. Эпогеем станет проведение 6-7 октября 2018 года международного праздника поэзии "О Навагрудскі край - мой родны дом...". Также в программе предусмотрено проведение международной научной конференции с участием сотрудников музеев, ведущих деятелей культуры, историков, краеведов из Польши, Литвы, Франции, концерт органной музыки и многое другое. 

Приглашаем всех на праздник и вы сможете окунуться в атмосферу эпохи Романтизма.


ПРОГРАММА Первого Международного Мицкевичского праздника поэзии в г. Новогрудке “О Навагрудскі край - мой родны дом!” (в программе возможны изменения и дополнения)

План мероприятий по подготовке и проведению в Новогрудке Первого Международного праздника поэзии «О Навагрудскі край - мой родны дом!», посвященного 220-летию Адама Мицкевича

Конкурс  “Прысвячэнні Песняру” да 220-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча

Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі.
Тваёю першай нянькаю былі
Яе паданні, што наўкол жылі,
Яе напеў, якім звінелі гуслі…

Суровы краю лёс цябе прымусіў
Пець не на мове роднае зямлі,
Але, вялікі і ў любві і ў скрусе,
Ты стаў і вечнай славай Беларусі!
Ніл Гілевіч “Санет Адаму Міцкевічу”

 

Конкурс “Прысвячэнні Песняру” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 
З нагоды 220-годдзя з дня нараджэння паэта ў Доме-музеі Адама Міцкевіча праводзіцца конкурс “Прысвячэнні Песняру”. Прыняць удзел у конкурсе можа кожны ахвотны. Для ўдзелу неабходна да 15 верасня 2018 года даслаць свае работы:
- літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя); 
- пераклады твораў паэта на беларускую або рускую мовы;
- малюнкі;
- фотаздымкі.
Усе работы павінны быць адрасаваны ці прысвечаны Адаму Міцкевічу, значным падзеям у жыцці паэта. 
Творы дасылаюцца ў рукапісным, друкаваным ці электронным варыянце на электронны адрас музея mickiewicz@tyt.by або на паштовую скрыню: 231400, г. Навагрудак, вул. Леніна, 1.
Абавязкова пазначце, калі ласка, звесткі пра сябе: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (адрас і тэлефон, электронны адрас).
Лепшыя творы будуць агучаны падчас юбілейных мерапрыемстваў у кастрычніку 2018 года, а таксама апублікаваны на сайце музея.

Палажэнне аб конкурсе “Прысвячэнні Песняру” да 220-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча 
1. Агульныя палажэнні
Конкурс “Прысвячэнні Песняру” (далей – Конкурс) да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Арганізатар Конкурсу – Установа культуры “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку”.
Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі конкурсу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.
2. Мэты і задачы
Папулярызацыя творчасці Адама Міцкевіча і павышэнне ўзроўню цікавасці да асобы паэта.
Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Адама Міцкевіча, заахвочванне да паглыбленага яе вывучэння. 
Выхаванне любові і цікавасці да творчай спадчыны А.Міцкевіча.
Папулярызацыя дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку.
Пошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі.
Далучэнне да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Навагрудчыны.
3. Патрабаванні да конкурсных работ, парадак правядзення конкурсу
На Конкурс прымаюцца вершаваныя, празаічныя творы, пераклады, малюнкі, фотаздымкі, якія прысвечаныя Адаму Міцкевічу, а таксама значным падзеям у жыцці паэта.
Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 15 верасня 2018 года.
Узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў Конкурсу адсутнічаюць.
Да разгляду прымаюцца творы, якія адпраўлены па пошце або на электронны адрас музея не пазней 15 верасня 2018 года.
Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.
Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты, пераклады, малюнкі, фотаздымкі ў неабмежаваным аб’ёме. Тэксты намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгіналу. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.  
Пры падачы працы на Конкурс удзельнікі дасылаюць асобным файлам (або папяровым лістом) асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (тэлефон і электронны адрас (калі ёсць)). 
4. Падвяденне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
Узнагароджванне праходзіць па намінацыях:
- Паэзія;
- Проза;
- Пераклад;
- Малюнак;
- Фотаздымак. 
Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі прызамі. Журы мае права адзначыць і іншых удзельнікаў Конкурсу.
Узнагароджванне адбудзецца падчас правядзення ўрачыстасцей прысвечаных святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 6 кастрычніка 2018 года. 
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайтах музея www.mickiewicz.museum.by і www.mickiewicz-museum.narod.ru
5. Журы конкурсу
Журы конкурсу складаецца з 5 членаў, якія маюць літаратурны і мастацкі досвед.
Творы, дасланыя на Конкурс, ацэньваюцца журы па 10-бальнай сістэме.
Пры выстаўленні балаў улічваюцца:
- паўната і выразнасць раскрыцця тэмы;
- эмацыйнасць матэрыяла;
- граматнасць;
- арыгінальнасць тэкстаў;
- навізна ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця;
- выкарыстанне мастацкіх прыёмаў;
- яркасць і самабытнасць таленту;
- дасканаласць мовы і стылю;
- кампазіцыйная цэласнасць работы.
Пераможцы Конкурсу вызначаюцца зыходзячы з найбольшай сумы балаў, выстаўленых кожным членам журы.