Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тыдзень устойлівай энергетыкі ў анлайн-фармаце

22.06.2024

Кожны год гарады-падпісанты Пагаднення мэраў праводзяць дні энергіі. Розныя фестывалі, конкурсы, экаакцыі, выстаўкі, квэсты і многае іншае закліканы нагадаць жыхарам розных краін пра спосабы эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і абарону клімату ад шкоднага ўздзеяння. Сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй добрай альтэрнатывай масавым мерапрыемствам стане тыдзень устойлівай энергетыкі ў анлайн-фармаце, які пройдзе на Навагрудчыне з 24 па 30 чэрвеня.

Ужо 56 беларускіх гарадоў далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы – Пагадненне мэраў, якая накіравана на ўстойлівае развіццё на мясцовым узроўні і прыняцце мер па змякчэнні наступстваў і адаптацыі да змены клімату. У розных краінах пагадненне падпісалі ўжо больш за 8 тысяч гарадоў. Навагрудак адным з першых стаў актыўна рэалізоўваць экалагічныя праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца і жыхарам. Нашы паводзіны і звычкі аказваюць вялікі ўплыў на колькасць выкідаў парніковых газаў. Чым больш людзі карыстаюцца роварамі замест асабістых аўтамабіляў, сартыруюць адходы і экономяць прыродныя рэсурсы, тым хутчэй будуць дасягнуты мэты, пастаўленыя ў рамках Пагаднення мэраў.

Кожны чалавек можа змяніць сваё паводзіны, каб паменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Варта толькі некаторыя звычкі замяніць на экалагічныя дружалюбныя.

- Паляпшайце цеплаізаляцыю сваіх дамоў, каб не марнаваць энергію на абаграванне вуліцы. Уцяпленне вокнаў, уваходных дзвярэй, сцен і падлогі, устаноўка радыятараў з рэгулятарам магутнасці даюць значны эфект.

- Пры набыцці бытавой тэхнікі звяртайце ўвагу на клас энергаэфектыўнасці. Чым ён вышэй (А+, А++), тым менш энергіі будзе спажывацца, а значыць менш парніковых газаў будзе выкідвацца ў атмасферу.

- Каб паменшыць колькасць адходаў, купляйце толькі тое, што вам неабходна і аддавайце перавагу таварам ва ўпакоўцы, якую можна перапрацаваць, Сартыруйце адходы.

- Выбірайце тавары, вырабленыя з дапамогай экалагічна дружалюбных тэхналогій або з другаснай сыравіны.

- Перад паходам у магазін захапіце з сабой сумку, каб не купляць пластыкавы пакет.

- Замяняйце старыя лямпы напальвання на энергаэфектыўныя, што зэканоміць не толькі энергію, але і вашы грошы.

- Калі карыстаецеся аўтамабілем, то бярыце максімальную колькасць спадарожнікаў, а яшчэ лепш заменіце яго на ровар ці грамадскі транспарт.

- Вырошчвайце прадукты для сябе і сваёй сям’і без выкарыстання хімічных угнаенняў і сродкаў абароны раслін. Калі кіравацца прынцыпамі арганічнага земляробства, то ўраджай будзе яшчэ больш карысным.

Тыдзень устойлівай энергетыкі – гэта чарговы крок Навагрудака да таго, каб стаць «зялёным» горадам і павысіць культуру энергаспажывання насельніцтва. Як звычайна, актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія пройдуць анлайн, стануць навучэнцы ўстаноў адукацыі, моладзь, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Можна стварыць віртуальную экаэкскурсію па горадзе або паўдзельнічаць у конкурсе сэлфі плакатаў і расказаць пра свае эказвычкі. А магчыма, у вас ёсць ідэя сацыяльнай рэкламы па папулярызацыі асобнага збору адходаў – прыняць удзел у конкурсках і акцыях можа любы жадаючы.

План мерапрыемстваў правядзення нядзелі ўстойлівай энергіі ў Навагрудскім раёне з 24 па 30 чэрвеня 2020 года

© Новогрудский районный исполнительный комитет, 2024.