Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Звяртаем увагу спажыўцоў прыроднага і звадкаванага вуглевадароднага газу г. Навагрудка і Навагрудскага раёна

05.03.2024

Для афармлення (рэгістрацыі пры першасным звароце) льготы па аплаце за спажыты газ грамадзяніну, які мае права на льготу, неабходна аднаразова звярнуцца ў газазабяспечваючую арганізацыю (Навагрудскі раён газазабеспячэння) і падаць дакументы, прадугледжаныя ў адпаведнасці з п. 10.2 Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца га дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, а менавіта заяву, пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, дакумент, які пацвярджае права на льготы.

Такім чынам, згодна з п. 8 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 2014/06/12 № 571, льгота будзе прадастаўлена грамадзяніну з дня прадастаўлення ў газазабяспечваючую арганізацыю ўсіх неабходных дакументаў.

Уладзімір Казлоў - начальнік Навагрудскага РГС

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.