Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Ахова здароўя

Установа аховы здароўя
«Навагрудская цэнтральная раённая бальніца»

Адрас: г.Навагрудак, ул.Валчецкага, 53
Тэл. / Факс: (01597) 24566
E-mail: tmon@mail.grodno.by

Галоўны ўрач - Сіліч Аляксандр Іванавіч, тэл. 61113

Сайт установы аховы здароўя "Навагрудская цэнтральная раённая бальніца"

У комплексе сацыяльных праблем, што вырашаюцца ў Навагрудскім раёне, задача ўмацавання здароўя насельніцтва з'яўляецца прыярытэтнай.

Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-прафілактычную дапамогу ў раённай паліклініцы, у дзіцячай паліклініцы, Любчанскай паліклініцы, у 4-х амбулаторыях урача агульнай практыкі.

У горадзе працуюць тэрапеўтычныя і педыятрычня участкі. Пры амбулаторна-паліклінічным звяне маецца  ложкі дзённага стацыянара.

Стацыянарная дапамога аказваецца на 381 ложках, маецца 2 бальніцы сястрынскага догляду на 50 ложкаў.

У цэнтральнай раённай бальніцы працуюць хірургічнае, траўматалагічнае, гінекалагічнае, тэрапеўтычнае, кардыялагічнае, неўралагічнае, дзіцячае аддзяленні, аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленне пералівання крыві, радзільнае аддзяленне.

Інфекцыйнае, траўматалагічнае аддзяленні, лабараторыя серадыягностыкі інфекцыйных захворванняў, цыталагічная лабараторыя з'яўляецца міжраённай. Кругласутачна працуе аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, якое на працягу года абслугоўвае каля 13 тысяч выклікаў.

Выкарыстоўваюцца  сучасныя метады дыягностыкі і лячэння.