Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Гандаль, бытавое абслугоўванне, грамадскае харчаванне

У Навагрудскім раёне галіны, якія забяспечваюць насельніцтва таварамі і паслугамі, развіваюцца дынамічнымі тэмпамі. У выніку чаго ажыццяўляецца фарміраванне гандлёвых сетак, адбываецца абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, развіццё аб'ектаў, новых форм і метадаў продажу тавараў, абслугоўвання, ўкараненне новых відаў паслуг.

На 1 студзеня 2018 г. у Навагрудскім раёне налічваецца 256 крам, 103 павільёна, 4 гандлёвых цэнтра, 2 рынка.

У лістападзе 2017 года адкрыты гандлёвы цэнтр «HOLIDAY» (вул. Міцкевіча, д.104Б) на 2,7 тысячы квадратных метраў, у якім акрамя размяшчэння аб'ектаў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, буйным арганізацыям, такімі як ТАА «Марка-Сервіс», ЗТАА «БелЕўрасетка», ЗАТ «Паціа», ТДА «КамРадГандаль», ТДУП «Гандлёвы дом «Лагуна», ТАА «Фармэль», ТАА «ТВК рытэйл», ТАА «Паціа плюс», прадстаўлена магчымасць рэалізоўваць шырокі асартымент бытавой тэхнікі, адзення, абутку, сродкаў сувязі, гаспадарчых тавараў і іншага.
Сетка грамадскага харчавання Навагрудскага раёна прадстаўлена 52 аб'ектамі грамадскага харчавання, у тым ліку 31 аб'ектамі грамадскага харчавання агульнадаступнай сеткі.

У 2017 годзе ТДА «КамРадГандаль» арганізавана праца рэстарана хуткага абслугоўвання (вул. Міцкевіча, д. 104Б), пры якім функцыянуе дзіцячая гульнявая пляцоўка.

На 1 студзеня 2018 г. на тысячу жыхароў Навагрудскага раёна прыходзілася 634,6 квадратных метра гандлёвай плошчы, 44,4 пасадкавых месца агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання.

На 1 студзеня 2018 г. у Рэестры бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну зарэгістравана 198 суб'ектаў гаспадарання (у г. Навагрудку 173 або 87,4%), з іх 41 юрыдычная асоба і 157 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву ў 160 стацыянарных аб'ектах (у г. Навагрудку 135, або 84,4%) і ў выглядзе формаў бытавога абслугоўвання без аб'ектаў.

У раёне забяспечана выкананне дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па бытавым абслугоўванні сельскага насельніцтва. Рашэннем Навагрудскага райвыканкама ад 1 снежня 2017 г. № 924 "Аб вызначэнні формаў бытавога абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах Навагрудскага раёна» па кожным сельскім населеным пункце вызначана форма бытавога абслугоўвання па 11 асноўных відах бытавых паслуг і суб'ект гаспадарання, які прадстаўляе паслугі.

Да паслуг гасцей горада ў гістарычным цэнтры горада размешчаны наступныя аб'екты грамадскага харчавання:
кафэ «Стары горад», кафэ і бар «Легенда» ПГУП «НовНикМат»: беларуская, усходняя, ​​еўрапейская, руская і ўкраінская кухня, жывая музыка, караоке, tv з вялікім экранам, лазернае шоу, светлавое шоў.
Маюцца: Vip-пакоі, wi-fi.
Кантактны тэлефон кафэ «Стары горад»: 8044 7070070.
Кантактныя тэлефоны кафэ і бара «Легенда»: +375 29- 1305610, +375 29- 3.320.484.

ААТ «Вялікая Крыніца» запрашае Вас наведаць рэстаран «Свіцязь».

Утульны інтэр'ер залаў, выкананы ў сучасным стылі. Вытанчаная беларуская і еўрапейская кухня. У буднія дні прадастаўляюцца комплексныя абеды. Для меламанаў па пятніцах, суботах і нядзелях гучыць жывая музыка.
Кантактныя тэлефоны: 8 (01597) 2-09-38, 2-12-36;
E-mail: krynica@mail.ru

Рады вас прыняць і абслужыць ў наступных аб'ектах грамадскага харчавання:
- рэстаран «Валерыя» сумеснага прадпрыемства «Леор Пластык» ТАА.
Нацыянальная беларуская і еўрапейская кухня, аўтарскія стравы ад кухароў, а так жа вялікі выбар піцы і сушы.
Кантактныя тэлефоны: 8 (01597) 2-08-57, 2-66-00.
- кафэ «Маладзёжнае» ААТ «Навагрудскі КШХ».
Г. Навагрудак, вул. Савецкая, д. 23.
У кафэ прымаюцца заказы на абслугоўванне ў любы дзень тыдня. Таксама арганізуецца абслугоўванне мерапрыемстваў на хаце або з выездам у зоны адпачынку.
Кантактныя тэлефоны: 8 (01597) 2-05-68, факс 2-22-37.
- кафэ «Ціхае» ПВГУП «Звартноц».
Еўрапейская і беларуская кухня.
Кантактны тэлефон: 8 (01597) 2-43-04;

Прадпрыемствы грамадскага харчавання рады бачыць жыхароў  
і гасцей горада Навагрудка ў сваіх установах.

Больш падрабязную інфармацыю глядзець ТУТ.