Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Сельская гаспадарка

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 8 сельскагаспадарчых арганізацыях: ААТ «Шчорсы», СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі», ААТ «Уселюб», ААТ «Кашалева-Агра», ААТ «Гарадзечна», СРДУП «Свіцязь» і філіял «АграНеман» ААТ «Лідахлебапрадукт».

За гэтымі арганізацыямі замацавана 67,3 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 39,6 тыс. га раллі. У сярэднім на адну сельгасарганізацыю прыходзіцца 8,4 тыс. га сельгасугоддзяў і 5 тыс. га раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 28,9 бала, раллі - 33,6 бала. Распаханность сельскагаспадарчых угоддзяў складае 58,8%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 57,2 галавы, у тым ліку 22 галавы кароў, свіней на 100 га раллі - 90 галоў.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітай збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавы прадукцыі малако займае 31,1%, мяса - 25,6%, збожжа - 13,2%, цукровыя буракі - 6,1%.

У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная работа па скарачэнні дробнатаварнай высоказатратнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых магутнасцяў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. За апошнія гады ў сельгасарганізацыях раёна па рэалізацыі Праграмы развіцця малочнай галіны пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю пяць малочна-таварных ферм, праведзена рэканструкцыя трох малочна-таварных ферм з даеннем у малакаправод і васьмі малочна-таварных ферм з даеннем у даільных залах. Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыяванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокую якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць - вось складнікі прагрэсу ў малочнай галіне.

Дзве сельгасарганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Кашалева-Агра». Для павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці бульбы пабудавана і рэканструявана ў кожнай з гэтых арганізацый сучаснае бульбасховішча на 2000 тон.
Развіццё АПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, якія прадугледжваюць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, эфектыўную вытворчасць сельгаспрадукцыі і харчавання.

Асноўнымі задачамі развіцця сельгасвытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельгасарганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павелічэнне даходаў сельскагаспадарчых работнікаў.

Для рэалізацыі вызначаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:
- па паглыбленні спецыялізацыі сельгасарганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);
- па тэхнічнаму і тэхналагічнаму перааснашчэнню сельгасвытворчасці;
- па паляпшэнню кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэнню належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на вёсцы;
- па рацыянальным выкарыстанні працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.

***

Асноўная мэта сельскагаспадарчых арганізацый раёна - далейшае нарошчванне вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі з падтрыманнем высокага ўзроўню яе якасці, у адпаведнасці з патрабаваннямі рынку, і на аснове гэтага дамагацца павышэння дабрабыту працаўнікоў вёскі.