Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2021

26 ліпеня 1511 года Навагрудак здабыў магдэбургскае права

26 ліпеня 1511 года на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў прывілей на магдэбургскае права - права на самакіраванне, якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1772 гадах. Яно вызваляла жыхароў горада ад феадальных павіннасцяў, ад суда і ўлады ваяводаў, а ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання - магістрат. Акрамя гэтага - свая пячатка і свой герб. Учора споўнілася 510 гадоў з дня гэтай падзеі (у верасні 2011 года ў горадзе быў устаноўлены памятны знак з нагоды 500-годдзя атрымання прывілея. Аўтар - вядомы беларускі скульптар Генадзь Буралкін).
18 сакавіка 1595 года Жыгімонт lll падараваў гораду герб: на чырвоным полі Архангел Міхаіл - заступнік Навагрудка, які трымаў у правай руцэ меч, а ў левай - шалі («герб до печати меское на ратуш - Архангела Михаила в одной руце меч, а в другой вага»).
Сучасны герб - працяг багатых заходне-еўрапейскіх геральдычных традыцый. Рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 году № 70 зацверджана Палажэнне аб Гербе горада Навагрудка і Навагрудскага раёна.