Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Культура

Навагрудскі край - адно з найпрыгажэйшых месцаў у Беларусі. Захаваліся помнікі гісторыі, як кадры старой кінастужкі, дэманструюць фрагменты багатага мінулага нашай зямлі.

Разам з народнымі промысламі, абрадамі, звычаямі, яны складаюць магутны пласт гісторыка-культурнай спадчыны, захаванне якога з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце ўстаноў культуры і мастацтваў раёна.
Разнастайнае і багатае яго творчае жыццё.

Традыцыйнымі сталі:

злёт маладых спецыялістаў раёна ўсіх галін народнай гаспадаркі і сацыякультурнай сферы, абласное спартыўнае свята "Гродзенская лыжня», міжрэгіянальны фестываль бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў», Велікодная дабрачынная выстава «Ад зямнога да нябеснага";

святы: «Масленіца», «Купалле», «Дажынкі»;

конкурсы: патрыятычнай песні, шматдзетных сем'яў «Мая сям'я - мая святыня», дзіцячай эстраднай творчасці "Навагрудскія зорачкі», «Вясёлка надзеяў», "Велікоднае яйка," «Малады спецыяліст 21 стагоддзя», «Таленавітая Навагрудчына», «Новы год да нас стукаецца»;
урачыстыя мерапрыемствы да Дня Маці «Пакланюся да зямлі табе, родная мама»;

урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці «Слава тым, хто зямлю славіць»;

музычна-асветніцкая акцыя Нацыянальнага Акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга;

баль праваслаўнай моладзі, а таксама ўрачыстыя мерапрыемствы да дзяржаўных і агульнарэспубліканскіх святаў, святочных дзён і памятных дат.

Установа культуры "Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку"

Установа культуры "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей"

АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ НАВАГРУДСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
231400, Гродзенская вобласць, г.Навагрудак вул. Міцкевіча 9а
Email: kyltura_novogrudok@mail.grodno.by
Начальнік аддзела культуры - ШАБАНОВІЧ Марына Канстанцінаўна
Каб. №1, тэл. / Факс 4-35-14
Галоўны спецыяліст - Туровіч Ганна Андрэеўна, тэл. 2-33-09
Галоўны спецыяліст – Маркевіч Алена Канстанцінаўна,тэл. 2-28-37

Графік работы аддзела:
панядзелак-пятніца:  08.00 - 17.00;
абед: 13.00 - 14.00.
Выхадныя - субота і нядзеля.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце №11
Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў - Маркевіч Алена Канстанцінаўна (тэл. 2-28-37).

Аддзел культуры Навагрудскага раённага выканаўчага комитета з’яўляецца структурным падраздзяленнем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта з правамі юрыдычнай асобы і ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі города.

У сваёй дзейнасці аддзел кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь и Палажэннем пра аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. 

Арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Навагрудскага раёна, органам кіравання якіх з'яўляецца аддзел культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта:

• ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” -  novogrudokrmc@mail.grodno.by
• ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” -  grnvncbsm@mail.grodno.by
• ДУА “Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў” -  ndshi@mail.grodno.by
• ДУА “Любчанская дзіцячая школа мастацтваў” - lyubcha@mail.grodno.by 
• УК “Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей” -  ukngkm@mail.grodno.by
• УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку” - mickiewicz@mail.grodno.by