Галоўная / Аб'явы / Анонсы
24.02.2020

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на выставы

З 3 па 31 сакавіка 2020 г. запрашаем навучэнцаў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту наведаць музейны ўрок «Сярэднявечныя рыцары, абаронцы Навагрудскага замка» (па папярэдніх заяўках).

На ўроку наведвальнікі змогуць даведацца пра тое, хто такія рыцары, паслухаць гісторыі і легенды аб абароне Навагрудскага замка, выканаць цікавыя інтэрактыўныя заданні і нават прымерыць элементы адзення сапраўднага рыцара.

З 6 да 30 сакавіка 2020 г. - выстава «Машыны, якія кажуць» (па папярэдніх заяўках).

На выставе будуць прадстаўлены патэфоны, грамафоны, радыёлы і іншыя музычныя апараты з фондаў музея і прыватнай калекцыі навагрудчаніна С.Лаврушчыка. Падчас наведвання вы зможаце не толькі ўбачыць “Машыны, якія кажуць” і пазнаёміцца з іх гісторыяй, але і самім завесці старадаўні патэфон і паслухаць голас Леаніда Уцёсава, Марка Бернеса і іншых знакамітых спевакоў.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 22395 (каса, заказ экскурсій).