Галоўная / Аб'явы / Анонсы
08.01.2020

Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае наведаць выстаўку "Нашы ўзнагароды – наш гонар"

У 2020 годзе спаўняецца 100 гадоў з часу першай спробы адкрыцця музея Адама Міцкевіча (загад №40 Навагрудскага павятовага рэвалюцыйнага камітэта ад 16.09.1920.

З гэтай нагоды музей запрашае наведаць выстаўку "Нашы ўзнагароды – наш гонар". На ёй шматлікімі фатаграфіямі паказана гісторыя музея, а таксама граматы і дыпломы, якімі быў узнагароджаны музей у часы Савецкага Саюза і за час дзеяння бягучай экспазіцыі.