Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

30 сакавіка 2018

Увага «Допінг»!

З 2 да 11 красавіка 2018 года органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, прадугледжаных спецыяльнай праграмай «Допінг».

Мерапрыемствы накіраваны на перакрыцце каналаў паступлення з легальнага ў нелегальны абарот лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя сродкі, альбо псіхатропныя рэчывы, вырабленыя з лекавых прэпаратаў саматужна або ў падпольных лабараторыях. У гэты перыяд на тэрыторыі раёна ажыццяўляецца комплекс праверак арганізацый, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры.

Варта нагадаць, што за ўчыненае злачынства ў адпаведнасці з арт. арт. 327, 328, 330, 380 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў. Асоба, якая добраахвотна выдала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы альбо іх аналагі, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Пераканаўчая просьба да грамадзян, каму вядомыя факты крадзяжу, незаконнага продажу і захоўвання лекавых сродкаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, паведаміць пра гэта ў Навагрудскі РАУС па тэлефонах 2-33-02, 2-04-28 або 102. Ананімнасць гарантуецца.

Дзяніс Рахоўскі - старшы оперупаўнаважаны ГНіПГЛ КМ Навагрудскага РАУС