Галоўная / Аб'явы / Актуальна
20.04.2021

Аб правядзенні электроннага кірмашу вакансій


28 красавіка 2021 года з 10.00 да 13.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы www.e-vacancy.by у рамках агульнарэспубліканскага мерапрыемства камітэтам па труду, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама ва ўзаемадзеянні з упраўленнямі па труду, занятасцi i сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў будзе праводзіцца абласны электронны кірмаш вакансій для беспрацоўных грамадзян і грамадзян, якія шукаюць працу.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 30 прамысловых прадпрыемстваў вобласці, якія прапануюць каля 700 вакантных месцаў.
У грамадзян будзе магчымасць задаць пытанні, адправіць сваё рэзюмэ, а таксама атрымаць кансультацыю або запрашэнне на рэальную гутарку.
У перыяд правядзення электроннага кірмашу вакансій будзе арганізавана онлайн кансультаванне па пытаннях аказання садзейнічання занятасці насельніцтва і паслугах, якія прадстаўляюцца службай занятасці. Свае пытанні грамадзяне могуць накіраваць на электронную паштовую скрыню Grodno_zan@mintrud.by
Таксама можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія зацікавяць грамадзян, па тэлефоне 8 (0152) 72 29 33.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (80152) 74 47 50.