Галоўная / Аб'явы / Актуальна
31.03.2020

Аб грамадскім абмеркаванні праекта рашэння

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 3 красавіка 2020 г. у 15.00 на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» па вул. Чырвонаармейскай д. 1 г. Навагрудка адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне 10 дрэў, размешчаных на тэрыторыі ўстановы адукацыі. У абмеркаванні пытання па выдаленне аб'ектаў расліннага свету можа прыняць удзел кожны. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 2-26-96, аддзел ЖКГ Навагрудскага райвыканкама.